Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Районная конференция биолого-экологических работ учащихся "Молодежь и экологические проблемы современности" 02.12.2016

Дата: 3 декабря 2016 в 22:31, Обновлено 21 декабря 2016 в 11:15
Автор: Кульба В. В.
462 просмотра

У чарговы раз у раёне адбылася значная навуковая падзея – канферэнцыя навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў “Моладзь і экалагічныя праблемы сучаснасці”. На гэты раз юных даследчыкаў да сябе запрасіў Нацыянальны парк “Прыпяцкі”.

2 снежня 80 навучэнцаў 12-18-гадовага ўзросту прадставілі свае даследчыя працы, абгрунтавалі вынікі, зрабілі аналіз і вывады. Усе прадстаўленыя даследаванні былі размеркаваны па чатырох намінацыях. І ў кожнай вызначаліся дыпламанты. Каб была зразумела глыбіня і важнасць праведзенай навучэнцамі працы, лічым неабходным назваць і тэмы работ, якія сталі пераможцамі канферэнцыі.

У намінацыі “Вада і водныя экасістэмы” перамогу атрымалі дзве навуковыя працы. Адну прадстаўляў Павел Шляга з гімназіі (настаўнік Аляксандр Дарошка) – “Вызначэнне колернасці вады ў вадаёмах Петрыкаўскага раёна”. Аўтарам другой – “Відавы склад ахоўваемых вышэйшых раслін ракі Ляска” – была Настасся Баран з Ляскавіцкай школы пад кіраўніцтвам настаўніцы Людмілы Рубіс.

Пераможцамі намінацыі “Наземныя экасістэмы. Урбанізаваныя тэрыторыі” сталі Настасся Ярмоліч з Брынёўскага сада-школы (настаўнік Марына Голік), Настасся і Яўген Загорцы з Навасёлкаўскай школы (настаўнік Максім Васільеў). Іх працы мелі назвы: “Даследаванне чысціні паветра ў ваколіцах дрэваапрацоўчага комплекса “Ляскавічы” метадам ліхенаіндыкацыі” і “Уздзеянне стомленай і постсідэратнай глебы на дыструкцыю біягніення пластыка”.

У намінацыі “Экалогія жывел. Палявы і лабараторны эксперымент” пераможцам стала работа Яны Несцярчук з гімназіі (настаўнік Людміла Хільман) “Улік колькасці і вызначэнне асаблівасцяў гнездавання берагавой ластаўкі ў аграгарадку Ляскавічы”.

Апошняя намінацыя – “Экалогія раслін. Палявы і лабараторны эксперымент” – дыпламантамі І ступені вызначыла Валерыю Шастакову і Алену Паграноўскую з Капаткевіцкай школы, якія разам з настаўніцай Валянцінай Росавай правялі даследаванне па тэме “Інвазіўныя віды раслін – турысты ці акупанты”.

Дыпломы ІІ і ІІІ ступеняў таксама атрымалі Яна Кунічык (Залескі сад-школа), Раман Фіндзюкевіч (Смятаніцкая школа), Вікторыя Берднік (СШ № 2), Ганна Марцынкевіч (Колкаўская школа), Дар’я Плясун (Пціцкая школа) і Дзіяна Бедрый (Курыціцкая школа).

Для ўдзельнікаў канферэнцыі быў прадэманстраваны відэафільм пра Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. Далей юныя даследчыкі сталі ўдзельнікамі экскурсій у Музей прыроды і Сафары-парк.

Літаральна праз некалькі дзён, у мінулую сераду, пераможцы спаборніцтва навукоўцаў абаранялі свае навуковыя працы на абласной канферэнцыі. І мелі вялікі поспех. Павел Шляга з гімназіі разам з “калегам” па навуковым доследзе Уладзімірам Булавой заваявалі Дыплом І ступені.          Такую ж высокую адзнаку атрымалі Настасся і Яўген Загорцы з Навасёлкаўскай школы. Настасся Ярмоліч з Брынёўскага сада-школы стала дыпламантам ІІ ступені. Дапоўніла спіс дыпламантаў таксама Настасся Баран з Ляскавіцкай школы – Дыплом ІІІ ступені. У хуткім часе дыпламантаў І ступені чакае выпрабаванне на рэспубліканскай канферэнцыі навуковых біёлага-экалагічных работ. Зычым ім поспеху!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.