Падведзены вынiкi першага этапа XV абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”.
З мэтай стымулявання чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, павышэння цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў, прапаганды твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечанных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці прайшоў першы этап XV абласнога конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”. У конкурсе прынялі удзел навучэнцы з 19 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Пераможцам районнага этапа прызнаны Крупа Уладзіслаў, навучэнец IX класса ДУА “Макарыцкі дзіцячы сад - базавая школа”