Міжнародны дзень роднай мовы
21.02.2019 ва ўстановах адукацыі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.
21 лютага Дзень роднай мовы прайшоў ва ўстановах адукацыі пад дэвізам “Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску”. У гэты дзень можна было даведацца пра свой лёс, пашукаўшы ў скрыні прадказанняў розныя пажаданні на роднай мове, паўдзельнічаць у віктарыне “15 пытанняў аб мове і не толькі”, паслухаць беларускія песні, якія гучалі ў час перапынкаў, прыняць удзел у гульні-конкурсе “Буслік”. У межах Міжнароднага дня роднай мовы проведены літаратурна-музычная кампазіцыя “Вобразная, вольная, пявучая, мова беларуская мая!”, квэст-гульня "Беларуская мова нанова", конкурс чытальнікаў "Жывая класіка" і іншых мерапрыемствах.