Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Рэспубліканскі семінар “Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства”.

Дата: 3 декабря 2017 в 09:11, Обновлено 8 декабря 2017 в 09:13
Автор: Кульба В. В.
432 просмотра

       30 лістапада і 1 снежня на базе дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі”, установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны”, установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж імя Л.С.Выгоцкага”, “Гімназія № 36 г.Гомеля імя І.Мележа” адбыўся рэспубліканскі семінар па тэме “Падтрымка і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці: асоба, адукацыя, грамадства”.

       У семінары прынялі ўдзел Булаўкіна І.У., галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Пінголь І.А., навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Акушэвіч А.А., метадыст упраўлення вучэбна-метадычнай работы Дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”.

     У першы дзень работы семінара, які пачаўся ў Гомельскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, ўдзельнікі пазнаёміліся з матэрыяламі выстаў “Жамчужыны педагагічных ідэй Гомельшчыны” і “Ад захаплення творчасцю – да захавання мовы”.

       У семінары прынялі ўдзел настўнікі - кіраўнікі бізнес-кампаніі “Сувенірчыкі” Курыціцкай сярэдняй школы Бокава І.У. і Лосеў А.М. Яны паведамілі ўдзельнікам семінара аб тым, як можна займацца бізнесам і папулярызаваць беларускую мову. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.