Канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Мележаўскія чытанні”
Віншуем з бліскучай перамогай ўдзельнікаў XXII Адкрытых Мележаўскіх чытанняў.
У мэтах павышэння цікавасці вучняў да культурнай спадчыны і славутых імёнаў свайго народа, развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў, далучэння іх да даследчай дзейнасці, набыцця імі вопыту пазнаваўчай, камунікатыўнай, практычнай, творчай дзейнасці, а таксама выхавання патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі асобы вучня, умацавання гістарычнай памяці беларускага народа 14 снежня ў ДУА “Гімназія №36 г.Гомеля імя І.Мележа” прайшла чарговая канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Мележаўскія чытанні”.
Ад нашага раёна ў XXII Адкрытых Мележаўскіх чытаннях прынялі ўдзел, паказалі высокі ўзровень ведаў і даследчых навыкаў і былі узнагароджаны дыпломамі пераможцаў ў секцыя "Мова маёй зямлі": Кароткая Мілена, вучаніца 9 класа ДУА “Капаткевіцкая СШ” узнагароджана дыпломам I ступені (настаўнік Асіпчык Наталля Аляксееўна); Літаш Ангеліна, вучаніца 10 класа ДУА “ Брынёўская СШ” узнагароджана дыпломам II ступені (настаўнік Краменская Алена Мікалаеўна).